wd wp Пошук:

Лукіян з Самасаты

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Лукіян. Лукіян з Самасаты (грэч.: Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, лац.: Lucian; 120, Самасата, Сірыя, цяпер Турцыя — каля 192, Афіны) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-сатырык.

Біяграфія і творчасць

Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 года, доўга жыў у Афінах, займаючыся літаратурнай працай, у старасці заняў высокі пост на імператарскай службе ў Егіпце. Захавалася 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэчнае), што адлюстроўваюць крызіс ідэалогіі антычнага грамадства. Развіваючы традыцыі антычнай камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатырычнага дыялогу. Пісаў пародыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства»), высмейваў алімпійскіх багоў («Размова багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), паказваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэнні («Аляксандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Перэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Яго творчасць паўплывала на асветніцкую літаратуру Еўропы.

Беларускія пераклады

Асобныя творы пераклаў У. Клішэвіч.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Любкер Ф. Lucianus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 782–783.
  2. Enciclopedia TreccaniIstituto dell’Enciclopedia Italiana, 1929.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Record #119135930 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 15 красавіка 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 120 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Памерлі ў 192 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Афінах
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы