wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юрэвіч. Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч (9 (22) ліпеня 1916, в. Дуброва, цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская губерня, Расійская імперыя — 28 студзеня 2005) — беларускі празаік , літаратурны крытык і літаратуразнавец[2][3]. Заслужаны работнік культуры БССР (1975)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум (1934) і будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1941)[2]. Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (19391941). На працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў (19321954[2]) працаваў на Беларускім радыё дыктарам, загадчыкам аддзела літаратурна-драматычнага вяшчання (19481951) і галоўным рэдактарам мастацкага радыёвяшчання (19521954)[4]. У гады вайны працаваў у Маскве на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь»[2]. З 1954 па 1959 год — уласны карэспандэнт «Литературной газеты» па БССР[2]. З 1959 па 1970 год працаваў у часопісе «Маладосць»[2]. У 19701972 гадах — дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. З 1972 па 1974 год працаваў палітычным аглядальнікам на Беларускім тэлебачанні. З 1974 па 1979 год — у часопісе «Коммунист Белоруссии». З 1979 па 1985 год працаваў літаратурным кансультантам Саюзу пісьменнікаў БССР[2][3]. У 1985 — ? гадах — адказны сакратар Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 года[4].

Літаратурная творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1942 годзе з публіцыстычных і літаратуразнаўчых выступленняў на радыё[4]. Друкаваўся з 1949 года[2]. Аўтар зборнікаў апавяданняў для дзяцей, даследванняў сучаснай беларускай прозы, мастацкай публіцыстыкі, пытанняў мовы літаратурных твораў[3]. На Беларускім радыё распачаў у 1963 годзе штомесячную перадачу для школьнікаў — радыёклуб «Жывое слова», нязменным старшынёй якога з’яўляецца[4].

Уладзімір Юрэвіч і Янка Купала

Па мацярынскай лініі — унук Мікалая Турчановіча, настаўніка, які вучыў Янку Купалу зімой 18971898 гадоў у Бяларуцкім народным вучылішчы. Пра Я. Купалу ведаў ад родных, найперш ад маці, з маленства. Асабіста знаёмы з Я. Купалам з 1934 года. Сустракаліся найчасцей на Беларускім радыё. Бываў у Я. Купалы дома. Апошняя сустрэча адбылася падчас падрыхтоўкі перадачы да 60-годдзя Я. Купалы на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» за два дні да трагічнай смерці паэта. Сустрэча адбылася ў тым жа гатэлі «Масква», дзе Я. Купала загінуў. Аўтар успамінаў пра Я. Купалу «Жывое Купалава слова» (у зборніку «Такі ён быў», 1975). Аўтар артыкулаў пра жыццё і творчасць Я. Купалы. Пра паасобныя эпізоды з жыцця Я. Купалы напісаў апавяданні «Ясеў куфэрак» і «Нараджэнне верша». Складальнік зборніку выбранай лірыкі Я. Купалы «Гусляр» (на рускай мове, 1972), кніжак-малютак твораў Я. Купалы (1972, 1982)[5].

Прэміі і ўзнагароды

Творы

Дзіцячыя зборнікі

Публіцыстыка

Літаратуразнаўчыя творы

Зноскі

  1. https://pamyat.do.am/index/0-93
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Юревич Владимир Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., БелСЭ, 1987. — Артыкул «Юрэвіч Уладзімір». — C. 673—674.
  4. 1 2 3 4 Уладзімір Юрэвіч (нявызн.). Электронная энцыклапедыя Slounik.org. Праверана 26 мая 2012 года.
  5. Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Юрэвічы». — C. 689.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Літаратурныя крытыкі СССР
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Літаратуразнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Нарадзіліся ў 1916 годзе
Асобы
Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Памерлі 28 студзеня
Памерлі ў 2005 годзе
Пісьменнікі XX стагоддзя
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Пісьменнікі Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Купалазнаўцы
Нарадзіліся 22 ліпеня
Дырэктары Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы
Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
Пісьменнікі паводле алфавіта
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выпускнікі будаўнічага факультэта БНТУ
Пісьменнікі СССР
Літаратурныя крытыкі Беларусі