wd wp Пошук:

Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісаеў. Уладзімір Міхайлавіч Ісаеў (нар. 27 мая 1954, в. Трылесіна Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі медык і палітык. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі ўрачоў.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (урач-хірург), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар сацыяльнай сферы). Працоўную дзейнасць пачаў лабарантам у Нава-Брашчынскай сярэдняй школе. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом, загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача Полацкай гарадской бальніцы, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі, галоўным урачом тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання горада Полацка.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя» [2].

Зноскі

  1. ИСАЕВ ВЛАДИМИР МИХАЙЛОВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»