wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзянісаў. Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955, Мінск) — беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980). Працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 года працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.

Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме[1] ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.

Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995—намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.[2]

Узнагароды

Сям’я

Мае сына Антона (нар. 1982), беларускага гісторыка.

Зноскі

  1. «Пушкінскі дом» — неафіцыйная назва Інстытута рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 490
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 359

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся 21 красавіка
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Мінску
Краязнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Нарадзіліся ў 1955 годзе
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Асобы
Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Гісторыкі Беларусі