wd wp Пошук:

Антон Уладзіміравіч Дзянісаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзянісаў.

Антон Уладзіміравіч Дзянісаў (нар. 29 красавіка 1982, г. Лебядзін, цяпер Сумская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і архівіста Уладзіміра Дзянісава. Першыя пяць гадоў свайго жыцця правёў у Мінску.

Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 г. аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.».

З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфамацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.

Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (бел.: Батыскаф гісторыка). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Мае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гг., дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі з 1925 па 1930 год.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў