wd wp Пошук:

Уладзімір Мацвеевіч Марчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марчанка. Уладзімір Мацвеевіч Марчанка (нар. 27 красавіка 1949 года, в. Хадунь, Клімавіцкі раён) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія

З сям’і настаўнікаў. На працягу 1956—1964 гг. вучыўся ў Хадуньскай васьмігадовай школе, у 1965—1966 гг. — у Клімавіцкай школе № 1, якую скончыў з залатым медалём. У 1966—1971 гг. — студэнт механіка-матэматычнага, а потым факультэта прыкладной матэматыкі Белдзяржуніверсітэта (дыплом з адзнакай), у 1971—1974 гг. — аспірант кафедры метадаў аптымальнага кіравання (скончыў датэрміновай абаронай кандыдацкай дысертацыі на тэму: «Мінімальная колькасць уваходаў адносна кіруемых сістэм з паслядзеяннем»). Затым працаваў асістэнтам кафедры метадаў аптымальнага кіравання БДУ, старшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры матэматычных праблем кіравання Гомельскага Дзяржуніверсітэта, дацэнтам, старшым навуковым супрацоўнікам, прафесарам і загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага тэхналагічнага інстытута.

У студзені 1986 года абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук на тэму: «Матэматычныя задачы кіравання і назірання для лінейных сістэм з паслядзеяннем»" у інстытуце матэматыкі і механікі УНЦ АН СССР (г. Свярдлоўск).

У 1988 годзе (люты) прысвоена званне прафесара па кафедры вышэйшай матэматыкі. Удзельнік міжнародных канферэнцый і сімпозіумаў. У 1978 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі ў МДУ імя М. В. Ламаносава. У 1980—1981 гг. — дзесяцімесячную навуковую стажыроўку ў Міжнародным матэматычным цэнтры імя С. Бонаха (г. Варшава), у 1987 г. запрашаўся для чытання лекцый у Польскую Акадэмію навук (ПАН).

Навуковыя працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ