wd wp Пошук:

Уладзімір Львовіч Сарочкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарочкін. Уладзімір Львовіч Сарочкін (20 мая 1937, Орша, Віцебская вобласць — 1992, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Льва Сарочкіна (1914—1998). Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белдзіпрасельбудзе, старшым архітэктарам Упраўлення па справах будаўніцтва і архітэктуры Мінгарвыканкама, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзіпрагандлі, галоўным архітэктарам Мінскчыгунпраекта, Белбыттэхпраекта, з 1978 года — архітэктар-мастак камбіната «Белгандальрэклама».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: рэстараны ў Навагрудку (1972), па праспекце Рэвалюцыі ў Барысаве (1975) — абодва з В. М. Чарнатавым, універсам «Цэнтральны» па Ленінскім праспекце (1975, у аўтарскім калектыве), фабрыка фотаработ па вуліцы Фабрычнай (1976) у Мінску, чыгуначныя вакзалы станцый Ратамка, Мызава, Пагарэльцы, Хлусава (1971 —73), чыгуначная паліклініка (1971), газасвятлорэклама крам «Лакомка», «Кветкі», «Паўлінка», універсама «Цэнтральны», «Акадэмічная кніга», «Самацветы» па Ленінскім праспекце, комплексу Дому гандлю «Першамайскі», «Філатэліст» па вул. Леніна, універсамаў «Заслаўе», «Зялёны Луг», «Свіслач», кафэ «Белая вежа», «Блакітнае», рэстарана «Каменная кветка» ў Мінску, гасцініцы «Маладзечна» ў Маладзечне, газасветнае афармленне святочных ілюмінацый у Мінску, Салігорску, Слуцку, Барысаве (19781988).

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская Вікіпедыя — 2007.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Навагрудка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных