wd wp Пошук:

Уладзімір Леанідавіч Ізотаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ізотаў. Уладзімір Леанідавіч Ізотаў (нар. 6 верасня 1988, Гомель) — беларускі паралімпійскі плывец з парушэннем зроку. Найбольш паспяхова выступае ў плаванні брасам на дыстанцыі 100 м.

Біяграфія

У плаванне прыйшоў ва ўзросце 12 гадоў па прыкладзе маці, якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах на нацыянальным узроўні[1]. Прафесійныя трэніроўкі пачаў у 16 гадоў у Гомелі. Выступае ў катэгорыях S12, SB12, SM12 у плаванні брасам, батэрфляем, вольным стылем і на спіне у 50-метровым басейне.

Упершыню выступіў на Чэмпіянаце свету 2006 года ў Дурбане, дзе спаборнічаў у катэгорыі S13 брасам і вольным стылем на дыстанцыі 100 м.

Удзельнічаў у летніх Паралімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне, дзе выйграў бронзавы медаль на 100-метроўцы брасам і заняў 11 месца ў плаванні батэрфляем.

На Чэмпіянаце свету 2010 года ў Эйндхавене выйграў срэбны медаль на 100-метроўцы брасам і заняў шостае месца на дыстанцыі 100 м — батэрфляй.

На летніх Паралімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане заваяваў срэбны медаль у плаванні брасам і паказаў 5-ы вынік на дыстанцыі батэрфляем.

Пераможца сусветнага першынства 2013 года ў Манрэалі на дыстанцыі 100 м — батэрфляй. На аналагічнай дыстанцыі заваяваў срэбны медаль, выступаючы на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Эйндхавене, а таксама залаты медаль на Чэмпіянаце свету 2015 года ў Глазга.

Выступаючы на летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года стаў чэмпіёнам на дыстанцыі 100 м у плаванні брасам з паралімпійскім рэкордам — 1:06.82 с[2] і заняў 11-е месца на 50-метроўцы батэрфляем. За паспяховае выступленне на Паралімпійскіх гульнях узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2016).

Залаты прызёр кантынентальнага форума 2016 года ў Фуншале і сусветнага чэмпіянату 2017 года ў Мехіка на дыстанцыях 100 м брасам[3]. На гэтай жа дыстанцыі стаў срэбным прызёрам Чэмпіяната Еўропы 2018 у Дубліне, дзе выступаў у катэгорыі SB13, а таксама заняў другое месца на Чэмпіянаце свету 2019 года ў Лондане і трэцяе месца на еўрапейскім чэмпіянаце ў Фуншале 2021 года.

Па выніках выступлення на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа заняў чацвёртае месца ў фінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам[4].

Асабістае жыццё

Скончыў факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Жанаты, мае двух дачок. Хобі — музыка; барабаншчык хэві-метал гурта «Grindzilla»[1].

Зноскі

  1. 1 2 Юлия Поддубицкая.. Золотой призер Паралимпиады Владимир Изотов рассказал о безбарьерной среде на Играх и о своей семье(руск.) . Правда Гомель (22 лістапада 2016). Праверана 25 верасня 2021.
  2. Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа (бел.) . Глуская раённая газета «Радзіма» (15 верасня 2016). Праверана 25 верасня 2021.
  3. Владимир Изотов — чемпион мира по плаванию среди паралимпийцев(руск.)  (недаступная спасылка). Телерадиокомпания «Гомель» (7 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 25 верасня 2021.
  4. Белорусский пловец Владимир Изотов занял 4-е место на Паралимпиаде в Токио(руск.) . БелТА (1 верасня 2021). Праверана 25 верасня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Паралімпійскіх гульняў 2012 года
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Паралімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па паралімпійскім плаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па паралімпійскім плаванні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Паралімпійскія плыўцы Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі летніх Паралімпійскіх гульняў 2020 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года