wd wp Пошук:

Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд

Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд (нар. 14 лютага 1954 года, Харкаў, СССР) — савецкі, украінскі і амерыканскі матэматык. Заслужаны прафесар Чыкагскага ўніверсітэта, член НАН ЗША (2016), член-карэспандэнт НАН Украіны (1992), замежны член Французскай АН. Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1990) і прэміі Вольфа па матэматыцы (2018, з А. А. Бейлінсонам).

Біяграфія

Уладзімір Гершанавіч Дрынфельд нарадзіўся ў Харкаве ў сям’і матэматыка, прафесара Харкаўскага універсітэта Гершана Іхялевіча Дрынфельда (1908—2000) і філолага-класіка Фрыды Іосіфаўны Луцкай-Літвак (1921—2011). У 15 гадоў стаў абсалютным пераможцам Міжнароднай матэматычнай алімпіяды (1969). Скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ, у 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю пад кіраўніцтвам Ю. І. Маніна. Пасля заканчэння МДУ ён не змог знайсці працу ў Маскве з-за свайго яўрэйскага паходжання, а таксама з-за праблем з прапіскай, і вымушаны быў з’ехаць ва Уфу, дзе выкладаў матэматыку ў Башкірскім дзяржаўным універсітэце. У 1981 годзе вярнуўся ў Харкаў і ўладкаваўся на працу ў Фізіка-тэхнічны інстытут нізкіх тэмператур імя Б. І. Веркіна НАН Украіны (аддзел матэматычнай фізікі), дзе працаваў да 1999 года. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Матэматычным інстытуце ім. В. А. Сцяклова. У 1990 годзе ўзнагароджаны Філдсаўскай прэміяй. У 1998 годзе эміграваў у ЗША, са снежня таго ж года прафесар Чыкагскага ўніверсітэта. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага