wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон

Аляксандр Аляксандравіч Бейлінсон (англ.: Alexander Beilinson; нар. 13 чэрвеня 1957, Масква) — савецкі і амерыканскі матэматык, працуе ў галіне алгебраічнай геаметрыі і матэматычнай фізікі, член Нацыянальнай АН ЗША (2017), лаўрэат прэміі Астроўскага (1999) з Хельмутам Хоферам), прэміі Вольфа па матэматыцы (2018, з У. Г. Дрынфельдам), прэміі Шаа (2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, сын матэматыка Аляксандра Аляксеевіча Бейлінсона.

Вучыўся ў школе № 2. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат фізіка-матэматычных навук («Алгебраічная геаметрыя і тэорыя струн», 1988). Пасля заканчэння каля 6 гадоў працаваў ва Усесаюзным кардыялагічным навуковым цэнтры ў Маскве. З 1989 гады працаваў у Інстытуце тэарэтычнай фізікі ім. Л. Д. Ландау, а таксама ў Масачусецкім тэхналагічным універсітэце (ЗША).

У 1994 годзе і з 1996 па 1998 гады Аляксандр Бэйлінсон працаваў у Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане (штат Нью-Джэрсі). З 1998 года працуе ў Чыкагскім універсітэце. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2008).

У 1983 годзе дакладчык на Міжнародным матэматычным кангрэсе ў Варшаве. У 2018 годзе разам з У. Г. Дрынфельдам атрымаў прэмію Вольфа па матэматыцы, а ў 2020 годзе падзяліў прэмію Шаа з Давідам Кажданам.

Зноскі

  1. https://www.ae-info.org/ae/User/Beilinson_Alexander
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук