wd wp Пошук:

Уладзімір Георгіевіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Уладзімір Георгіевіч Пятроў (нар. 3 лютага 1956, Чалябінск) — беларускі оперны спявак, Народны артыст Беларусі (2006).

Біяграфія

Уладзімір Пятроў нарадзіўся 3 лютага 1956 года ў Чалябінску ў сям’е рабочых. Яго маці — Ганна Разганава ў 1948 годзе з Магілёўшчыны пераехала ў Чалябінск, дзе працавала на трактарным заводзе.

Уладзімір Пятроў у 20 год скончыў мантажны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-электрык», працаваў як і яго маці на трактарным заводзе дзе і трапіў у завадскі хор. Пасла службы ў арміі ва Уральскай ваеннай акрузе паступіў ва Уральскаю кансерваторыю (клас прафесара Б. Вінаградава)

З 1986 па 1992 працаваў у Омскім музычным тэатры

З 1992 па 1995 працаваў у Беларускім музычным тэатры і з 1993 саліст Вялікага тэатра Беларусі[1].

Жанаты, мае двух дзяцей і двух унукаў[2].

Сын — Ілья Пятроў, старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна БДАМ.

Творчасць

У рэпертуары: Яўген Анегін (Анегін), Саламея (Іаканаан), Іаланта (Роберт), Царская нявеста (Гразной), Рыгалета (Рыгалета), Аіда (Аманасра), Набука (Набука), Пікавая дама (Томскі, Ялецкі), Барыс Гадуноў (Рангоні), Хаваншчына (Шаклавіты), Алека (Алека), Дон Жуан (Дон Жуан), Трубадур (Граф дзі Луна), Дон Карлас (Радрыга дзі Поза), Травіята (Жэрмон), Баль-маскарад (Рэната), Макбет (Макбет), Мадам Батэрфляй (Шарплес), Багема (Марсэль), Тоска (Скарпія), Джані Скікі (Джані), Севільскі цырульнік (Фігаро), Паяцы (Сільвіё, Тоніа), Лючыя дзі Ламермур (Генрых Астан), Кармэн (Эскамільё), Сельскі гонар (Альфіа), Седая легенда (Кізгайла), Лятучы галандзец (Галандзец), Князь Ігар (Князь Ігар Святаслававіч, Князь Уладзімір Галіцкі).

Партыя саліруючага барытона ў кантаце «Карміна Бурана»

Зноскі

  1. Народный артист Беларуси, солист Большого театра Владимир Петров хотел стать лесником, техником-электриком
  2. «Баритональное лицо» Большого театра Владимир Петров уже 30 лет на сцене
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінску
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Уральскай кансерваторыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе