wd wp Пошук:

Уладзімір Генадзевіч Кулажанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кулажанка. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Уладзімір Кулажанка.

Уладзімір Генадзевіч Кулажанка (нар. 1 ліпеня 1976, Паставы, Віцебскай вобласці) — беларускі гісторык, архівіст, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (з 2015), старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (з 2021).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка, маці — Лідзія Яўгенаўна Кулажанка (Міцкевіч). У 1982 годзе сям’я пераехала ў Мінск. У 1998 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006 г. перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Менеджмент вышэйшай школы» ў РІВШ, у 2012 аспірантуру БелНДІДАС. З 1998 па 2002 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. 2001—2002 гг. вядучы спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2015 гг. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. З 2015 года дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. 27 мая 2020 абраны Старшынёй савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.[2]

Дзейнасць

Даследуе крыніцы царкоўнай гісторыі, гісторыю бібліятэчнай справы, вывучае практыку ўкаранення бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій ў навуцы і адукацыі.[3]

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 23 лютага 2022.
  2. https://bla.by/history/
  3. https://scholar.google.ru/citations?user=OoNJoiYAAAAJ&hl=ru&oi=sra

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ