wd wp Пошук:

Уладзімір Восіпавіч Багамолаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багамолаў.

Уладзімір Восіпавіч Багамолаў (3 ліпеня 1926, в. Кірылаўка Маскоўскай губ. — 30 снежня 2003) — рускі празаік.

Біяграфія

Скончыў сем класаў сярэдняй школы (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у дзеючай арміі служыў паслядоўна радавым, камандзірам аддзялення, памкамузвода, камандзірам узвода — стралковага, аўтаматчыкаў, пешай разведкі, — у канцы вайны выконваў абавязкі камандзіра роты. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Бібліяграфія

Вядомасць У. Багамолаву прынесла апавяданне «Іван» («Иван», 1958), экранізаванае А. Таркоўскім — «Іванава дзяцінства» («Иваново детство», 1962[8]). Аўтар серыі апавяданняў — «Першае каханне» («Первая любовь», 1958), «Сэрца майго боль» («Сердца моего боль», 1965), «Могілкі пад Беластокам» («Кладбище под Белостоком», 1965), «Зося» (1965), рамана «У жніўні 44-га» (або «Момант ісціны», 1973), аповесці «У крыгеры» (1993).

Раман «У жніўні 44-га» або «Момант ісціны», які з’яўляецца найбольш значным творам пісьменніка, меў немалы поспех у савецкага чытача. У рамане-трылеры па-майстэрску з’яўленая атмасфера на землях Заходняй Беларусі адразу пасля яе заняцця Чырвонай арміяй летам 1944-га, на фоне канфлікту некалькіх нацыябудаўнічых праектаў. Выдатна прамаляваныя індывідуальнасці галоўных герояў, як станоўчых, так і адмоўных. Дзве экранізацыі рамана, у тым ліку, «У жніўні 44-га…» (2000) аўтарства М. Пташука, не былі ўхваленыя аўтарам.

Раман «Момант ісціны» («У жніўні 44-га…») і аповесць «Іван» вытрымалі больш сотні перавыданняў агульным накладам больш за 1 млн. асобнікаў. Кнігі У. Багамолава ўваходзяць у вучэбныя праграмы для чытання сярэдніх школ, гімназій і ліцэяў шэрага краін, у т.л. Беларусі.

Зноскі

  1. Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 30 лістапада 2017.
  2. пахавальня
  3. http://delibere.fr/vladimir-bogomolov/ Праверана 30 лістапада 2017.
  4. в. Кірылава, 65 км ад Масквы па Яраслаўскай шашы, недалёка ад Сергіева Пасада. Гл. «Богомолов Владимир Осипович» // Краткая литературная энциклопедия, М., Сов. энциклопедия, т. 9, 1962, стр. 154. Кірылаўка — вёска ў складзе гарадской акругі Хімкі, Маскоўская вобласць.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  7. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. Фільм уганараваны вышэйшай прэміяй Венецыянскага кінафестывалю «Залаты леў».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі ДРУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР