wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Суслаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Суслаў. Уладзімір Васілевіч Су́слаў (руск.: Владимир Вачильевич Суслов; 13 ліпеня 1857 — 13 жніўня 1921) — рускі архітэктар, рэстаўратар, даследчык старажытна-рускай архітэктуры, педагог. Акадэмік архітэктуры (1896). Член-карэспандэнт Рускага Археалагічнага таварыства.

Біяграфія

У. В. Суслаў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У 1878 годзе патупіў на архітэктурнае аддзяленне Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, якую скончыў у 1882 годзе, атрымаўшы званне класнага мастака I ступені.

Першую навуковую экспедыцыю са згоды Акадэміі мастацтваў здзейсніў у Валагодскую і Архангельскую губерні. У 1883—1887 гг. штогод здзяйсняў падарожжы па Расіі, таксама наведаў Нарвегію і Швецыю. У перыяд да 1920 года У. В. Суслаў неаднаразова выязджаў з рознымі мэтамі ў краіны Заходняй Еўропы і розныя рэгіёны Расіі. У студзені 1902 г. выбраны прафесарам архітэктуры і мастацтва архітэктурных класаў Вышэйшага мастацкага вучылішча. Прымаў удзел у шэрагу археалагічных з’ездаў (у 1884, 1887, 1896, 1899, 1911 гг.). З кастрычніка 1918 г. У. В Суслаў працаваў аддзеле аховы помнікаў мастацтва і старажытнасці пры Наркамаце асветы РСФСР.

Навуковая дзейнасць

Вывучаў і прапагандаваў помнікі старажытнарускай архітэктуры, асабліва драўлянага дойлідства. На Беларусі рэстаўрыраваў Камянецкую вежу (1903) і выканаў праект рэстаўрацыі Віцебскай Ільінскай царквы[1].

Бібліяграфія

Сярод апублікаваных прац У. В. Суслава:

і інш.

Зноскі

  1. Суслаў Уладзімір Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэстаўратары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэстаўратары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня