wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамашэвіч. Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч (22 лютага 1899, Мінск — 8 кастрычніка 1983) — беларускі савецкі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1953). Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1946 па 1949 год.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лютага 1899 года ў Мінску ў рабочай сям’і. З пятнаццаці гадоў працаваў наборшчыкам у друкарні Лібава-Роменскай чыгункі. У 1918 годзе ўступіў у Чырвоную Армію.

У 1921 годзе быў накіраваны ў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова ў Маскве, які скончыў у 1924 годзе па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права». Да 1928 года працаваў прапагандыстам.

З 1929 па 1932 год працаваў намеснікам рэктара па навучальнай частцы і загадчыкам кафедры савецкай эканомікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 19331934 гадах працаваў намеснікам начальніка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага гаркама УКП(б) Беларусі. У 19381941 гадах працаваў загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі Усесаюзнага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута (Масква). Дацэнт з 1939 года.

У 19411942 гадах знаходзіўся на фронце, у 1942 годзе быў паранены, лячыўся ў шпіталі.[1]

У 19421944 гадах працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі Маскоўскага інстытута інжынераў транспарту, з 1944 па 1946 год быў сакратаром Мінскага абкама КП(б) Беларусі, а таксама загадчыкам кафедры палітэканоміі Мінскага педагагічнага інстытута.

З 1 снежня 1946 да лютага 1949 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1948 па 1965 год — загадчыкам кафедры палітэканоміі. Тамашэвіч стаў першым рэктарам БДУ паходжаннем з горада, а не з вёскі. Спрыяў таму, што БДУ атрымаў права абароны кандыдацкіх дысертацыі па палітэканоміі.

У 19491950 гадах быў сакратаром ЦК КП(б) Беларусі. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сацыялістычная індустрыялізацыя БССР». З 1954 па 1956 год праходзіў дактарантуру ў Маскве. У 1965 годзе сышоў у адстаўку і да пенсіі (1974) працаваў дацэнтам кафедры палітэканоміі БДУ.

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

Даследаваў працэс індустрыялізацыі народнай гаспадаркі Беларусі. Апублікаваў каля 30 навуковых артыкулаў, падрыхтаваў 10 кандыдатаў эканамічных навук.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Уладзімір Антонавіч Тамашэвіч — Гісторыя БДУ
Тэмы гэтай старонкі (27):
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Эканамісты XX стагоддзя
Эканамісты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Эканамісты паводле алфавіта
Памерлі 8 кастрычніка
Выкладчыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Памерлі ў 1983 годзе
Кандыдаты эканамічных навук
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
Вучоныя паводле алфавіта
Сакратары ЦК КПБ
Нарадзіліся 22 лютага
Выкладчыкі МІІТа
Эканамісты СССР
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Рэктары БДУ
Сакратары Мінскага абкама КПБ
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы