wd wp Пошук:

Агітацыя

Агітацыя (лац.: agitatio — «прывядзенне ў рух») — вусная і друкаваная дзейнасць, якая мае на мэце палітычнае ўздзеянне на грамадскую і індывідуальную свядомасць праз распаўсюджванне розных ідэяй, поглядаў, лозунгаў, перакананняў, а таксама прыцягненне людзей да актыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці. Для агітацыі могуць актыўна выкарыстоўвацца сродкі масавай інфармацыі, мітынгі, сходы, дэманстрацыі і інш.

Формы агітацыі

Перадвыбарная агітацыя

Агітацыя, якая ажыццяўляецца ў перыяд выбарчай кампаніі і мае на мэце заахвоцiць выбаршчыкаў да галасавання за кандыдата, кандыдатаў, спіс кандыдатаў ці супраць яго (іх) альбо супраць усіх кандыдатаў (супраць усіх спісаў кандыдатаў) называецца перадвыбарнай. Таксама можа ажыццяўляцца агітацыя за наведванне выбараў для павелічэння яўкі, але без агітацыі за канкрэтных кандыдатаў.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Прапаганда