wd wp Пошук:

Эрых Марыя Рэмарк

Эрых Марыя Рэмарк (ням.: Erich Maria Remarque; імя пры нараджэнні: Эрых Паўль Рэмарк, ням.: Erich Paul Remark; 22 чэрвеня 1898, Оснабрук, Прусія, Германія — 25 чэрвеня 1970, Лакарна, Тычына, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Удзельнік І сусветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швейцарыя, ЗША).

Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 мая 1957, з танцоўшчыцай Ютай Ільзе Цамбона (ням.: Jutta Ilse Zambona) (25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дзітрых, Грэтай Гарба і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаактрысай Палет Гадар, былой жонкай Чарлі Чапліна, з ёй Рэмарк пражыў да сваёй смерці.

Адна з сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясення пакупніцы абвінавачана ў «дзеяннях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» і прыгаворана народным судом да смяротнага пакарання — гільяціны.

Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.

Творчасць

Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «На заходнім фронце без перамен» (1929), які разам з раманамі «Вяртанне» (1931) і «Тры таварышы» (1938) склалі своеасаблівую трылогію пра Сусветную вайну і яе трагічныя наступствы ў лёсах франтавікоў, т.зв. страчанага пакалення. У раманах «Палюбі бліжняга свайго» (1940), «Трыўмфальная арка» (1946) «Ноч У Лісабоне» (1962) тэма нямецкай эміграцыі, у рамане «Іскра жыцця» (1952) — ныцысцкіх канцлагераў, у сатырычным рамане «Чорны абеліск» (1956) — сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных вытокаў нацызму. Раман «Час жыць і час паміраць» (1954) і драма «Апошні прыпынак» (1956) пра падзеі на савецка-германскім фронце ў II сусветную вайну. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё ў пазыку» (1959), «Цені ў раі» (выд. 1971), «Зямля запаветная» (выд. 1998, незавершаны). Рэалістычныя раманы Рэмарка адметныя прысутнасцю ў іх паэтыцы элементаў натуралізму, імпрэсіянізму і экспрэсіянізму, глыбокім псіхалагізмам, лаканізмам мовы ў спалучэнні з яе вобразнасцю. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай пасляваеннай літаратуры

Раманы

Беларускія выданні

Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман «На Заходнім фронце нічога новага». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча.

Апавяданне «Дзіўны лёс Ёгана Бартка» ў перакладзе Арцёма Арашонка друкавалася ў Наша Ніве №48/2004. Некалькі навел Архівавана 20 чэрвеня 2013. было змешчана ў «Дзеяслове».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Erich Maria Remarque // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Ремарк Эрих Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Пацыфісты
Асобы
Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Нямецкамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Пахаваныя ў кантоне Тычына
Пахаваныя ў Швейцарыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
Эрых Марыя Рэмарк
Памерлі ў Лакарна
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Пісьменнікі-франтавікі
Нарадзіліся ў 1898 годзе
Памерлі 25 верасня
Памерлі ў 1970 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Оснабруку
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ад анеўрызмы аорты
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Нарадзіліся 22 чэрвеня
Імігравалі ў ЗША з Германіі
Памерлі 25 чэрвеня
Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя