wd wp Пошук:

Уладзімір Ігнатавіч Бровікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бровікаў. Уладзі́мір Ігна́тавіч Бро́вікаў (12 мая 1931, Ветка — 10 лютага 1992) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў (1979—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1981—1990). Член КПСС з 1958[1].

Біяграфія

Сын служачага.

У 1955 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, у 1969 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. кандыдат філасофскіх навук. З 19551959 гадах загадчык аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты «Ленинский призыв» Оршы. У 19591960 гадах рэдактар раённай газеты «Клич Ильича» ў Суражы, у 19601962 гадах і 1963 годзе намеснік рэдактара і рэдактар газеты «Ленинский призыв», у 19621963 гадах газеты «Днепровская правда». З 1963 года намеснік сакратара парткама Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання[1].

У 1965-66 гадах 2-і сакратар Аршанскага РК КПБ. У 1969 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі»[2]. З 1969 года рэдактар ​​газеты «Віцебскі рабочы», з 1970 года сакратар Віцебскага абкама КПБ. У 1972-78 гадах інспектар, памочнік сакратара ЦК КПСС, намеснік загадчыка аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПСС. Са снежня 1978 года 2-і сакратар ЦК КПБ.

Член ЦК КПСС з 1981 года. Член ЦК КПБ з 1979 года, член Бюро ЦК КПБ з 1978 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР з 1979 года[1].

З ліпеня 1983 года Старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР. Са снежня 1985 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 года на пенсіі. У 19791989 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-11 скліканняў.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Бровиков Владимир Бровиков // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  2. Некоторые теоретические проблемы политической агитации : автореферат диссертации … кандидата философских наук : 621 / В. И. Бровиков. — Москва, 1969.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
А. Н. Аксёнаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Польшча
19861990
Пераемнік:
Ю. Б. Кашлеў
Тэмы гэтай старонкі (32):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Паслы СССР у Польшчы
Памерлі 10 лютага
Сакратары Віцебскага абкама КПБ
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся ў 1931 годзе
Журналісты паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Кавалеры ордэна Леніна
Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Кандыдаты філасофскіх навук
Дзяржаўныя дзеячы БССР
Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Беларускай ССР
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Другія сакратары ЦК КПБ
Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Памерлі ў 1992 годзе
Старшыні Савета Міністраў БССР
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Журналісты СССР
Нарадзіліся 12 мая
Выпускнікі БДУ
Члены бюро ЦК КПБ
Члены ЦК КПСС
Асобы
Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Нарадзіліся ў Ветцы
Памерлі ў Маскве