wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Шчарбін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчарбін. Уладзімір Іванавіч Шчарбін (18 красавіка 1950, Чалябінск, РСФСР, СССР) — беларускі мастак, ганаровы жыхар Дзяржынска.

Біяграфія

У 1969 годдзе закончыў Пензенскае педагагічнае вучылішча (мастак-графік), у 1977 годзе — Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

У 1969—1971 гадах працаваў па камсамольскай пуцёўцы на будаўніцтве Волжскага аўтазавода ў Тальяці. Зараз працуе загадчыкам мастацкага аддзялення Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў.

Выстаўляцца пачаў з 1977 года. У 1995 годзе ў Дзяржынску адбылася персанальная выстаўка. Асноўныя творы ў галіне плаката. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Член Міжнароднай асамблеі дзіцячай творчасці.

3 чэрвеня 2011 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё культуры ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны [1]

Літаратура

Зноскі

  1. Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2011 г. № 226(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Дзяржынска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў