wd wp Пошук:

Угра

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Угра (значэнні). Угра́[1] (руск.: Угра) — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі).

Даўжыня 399[1] км, плошча басейна 15 700[1] км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці.

Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90[1] м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.

Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.

На рацэ горад Юхнаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Калужскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Акі (прыток Волгі)