wd wp Пошук:

Уака-Прыета

Зона археалагічных раскопак

Уа́ка-Прые́та (ісп.: Huaca Prieta) — археалагічны помнік дакерамічнага перыяду на ціхаакіянскім узбярэжжы Перу.

Уака-Прыета быў адкрыты амерыканскім археолагам Юніўсам Бёрдам у 1946 г. Фактычна, гэта быў першы помнік дакерамічнага перыяду, выяўлены ў Перу, паколькі ў той час найстаражытнейшай археалагічнай культурай лічылася культура Чавін. Помнік уяўляў сабою курганны пахавальны комплекс з падземнымі памяшканнямі невядомага прызначэння. Ён быў створаны да 850 г. да н. э., калі цунамі заваліла магільні камянямі, так што тагачасныя жыхары былі вымушаны выкарыстоўваць для абрадаў іншы курган у 100 м ад папярэдняга.

Ю. Бёрд працаваў з археалагічным пластом, датаваным прыкладна сярэдзінай 3 тысячагоддзя да н. э. Ён знайшоў пакоі са сценамі, выкладзенымі камянямі, шчэпленымі попельным растворам, а таксама рэшткі ежы, у тым ліку фасолю і гарбузы. Важным адкрыццём сталі арнаментаваныя тканіны з выявамі людзей, звяроў і птушак у стылі, які на думку першаадкрывальніка рэгулярна паўтараўся наступнымі культурамі на працягу 4000 гадоў. Тканіны фарбаваліся з дапамогай індыга.

У 2017 г. пачаліся даследаванні пластоў, датаваных 9000 — 7100 гадамі да н. э. Для іх характэрны груба апрацаваныя каменныя прылады, адсутнасць рыбалоўных кручкоў і гарпуноў. Мяркуецца, што тагачасныя насельнікі займаліся пераважна збіральніцтвам уздоўж берага.

Раскопкі Уака-Прыета працягваюць абвяргаць некаторыя ўстойлівыя гістарычныя ўяўленіі. Так, быў знойдзены плод авакада з узростам 15 тысяч гадоў, хаця раней лічылася, што гэта расліна прыйшла ў Паўднёвую Амерыку значна пазней з Мексікі ужо акультуранай. У 2012 г. быў выяўлены катах кукурузы, датаваны 4700 г. да н. э. Кукуруза — культурная расліна, якая ўзнікла ў Цэнтральнай Амерыцы і не размножваецца без дапамогі чалавека, а, значыцца, магла трапіць на тэрыторыю Перу толькі з распаўсюджваннем земляробства. Такім чынам, Уака-Прыета — найстаражытнейшае вядомае месца ў Паўднёвай Амерыцы, дзе існавала сельская гаспадарка. Нарэшце, гэта найстаражытнейшае месца ў Новым Свеце, дзе ўзнікла ткацтва. У 2016 г. была знойдзена афарбаваная баваўняная тканіна з узростам 6000 гадоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палеаліт
Катэгорыя·Палеаіндзейцы
Катэгорыя·Андскія культуры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Перу