wd wp Пошук:

Тэфнут

Тэфну́тстаражытнаегіпецкая багіня дажджу і вільгаці.

Міфалогія

Тэфнут
у іерогліфах
t
f
n
t
I13

Першасным месцам, дзе ўзнік вобраз багіні Тэфнут лічыцца Гермопаль. Надпіс ў магільне фараона Унаса (XXIV ст. да н. э.) кажа пра тое, што Тэфнут была звязана з бажаством Тэфен, разам з якім важыла сэрцы памерлых падчас замагільнага суда.

У далейшым распаўсюджанне набыла геліёпальская міфалагічная версія. Паводле яе Тэфнут была дачкой Атума або Ра і сястрой і жонкай Шу. Ад шлюба з Шу нарадзіліся Геб і Нут. На выявах Тэфнут часам падтрымлівае цела Нут.

У Нубіі Тэфнут атаесамлялася з багіняй-львіцай Менхет. Магчыма, адтуль прыйшоў вобраз Тэфнут з галавою льва.

Галоўнай функцыяй Тэфнут ва ўяўленнях егіпцян былі адказнасць за дождж і вільгаць. Яе імя перакладаецца «яна з вільгаці». У адной з папулярных легенд Ра загадаў Тэфнут знайсці згубленае ім вока. Тэфнут адправілася ў Нубію, пасля чаго ў Егіпце пачалася засуха. Ра быў вымушаны адправіць следам Тота і Шу. Шу знайшоў сястру і вярнуў яе ў Егіпет, дзе яна наведала кожны горад і была сустрэта мясцовымі жыхарамі з вялікай радасцю. У некаторых надпісах яе называлі месячным або сонечным вокам Ра.

Цікава, што падчас рэформ Эхнатона культ Шу і Тэфнут захоўваўся сярод егіпцян.

Аблічча

Егіпцяне звычайна малявалі Тэфнут у вобразе львіцы або жанчыны з галавою льва. Вядомы выявы ў абліччы кобры. У дэльце Ніла Тэфнут шанавалі ў вобразе фламінга.

Шанаванне

Тэфнут шанавалася на тэрыторыі ўсяго Егіпта, але яе галоўныя культавыя цэнтры знаходзіліся ў Гермопале і Леантаполісе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Егіпецкая міфалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі неба і надвор’я
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта