wd wp Пошук:

Леантаполіс

Выява з Леантаполіса, VIII ст. да н.э.

Леантапо́ліс (грэч.: Λεόντων πόλις), таксама Лео́нтас (лац.: Leontos) — старажытнаегіпецкі горад у дэльце Ніла. Старажытнаегіпецкая назва Тарэ́му («зямля рыбы»). Рэшткі Леантаполіса месцяцца на пагорку Тэль-эль-Мукдам каля сучаснага егіпецкага паселішча Кафр-аль-Мукдам.

Мяркуецца, што быў заснаваны ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э. або ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Страбон паведамляў, што грэчаская назва паходзіць ад гарадскога храма, дзе трымалі львоў. З’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам 11 нома. Відавочна, Леантаполіс з’яўляўся цэнтрам кіравання фараона Шэшонка III. У 553 г. н. э. існавала Леантаполіская хрысціянская епархія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты ў Егіпце
Катэгорыя·Гарады Старажытнага Егіпта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96