wd wp Пошук:

Тэорыя гульняў

Гэты артыкул пра матэматычную тэорыю; іншыя значэнні: Псіхалогія гульні. Тэорыя гульняў — матэматычны метад вывучэння аптымальных стратэгій у гульнях. Пад гульнёй разумеецца працэс, у якім удзельнічаюць два і больш бакоў, якія вядуць барацьбу за рэалізацыю сваіх інтарэсаў. Кожны з бакоў мае сваю мэту і выкарыстоўвае некаторую стратэгію, якая можа весці да выйгрышу або пройгрышу — у залежнасці ад паводзін іншых ігракоў. Тэорыя гульняў дапамагае абраць лепшыя стратэгіі з улікам уяўленняў пра іншых ўдзельнікаў, іх рэсурсы і іх магчымыя учынкі.[1]

Тэорыя гульняў — гэта раздзел прыкладной матэматыкі, дакладней — даследавання аперацый. Часцей за ўсё метады тэорыі гульняў знаходзяць ужыванне ў эканоміцы, трохі радзей у іншых грамадскіх навуках — сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, этыцы і іншых. Пачынаючы з 1970-х гадоў яе ўзялі на ўзбраенне біёлагі для даследавання паводзін жывёл і тэорыі эвалюцыі. Вельмі важнае значэнне яна мае для штучнага інтэлекту і кібернетыкі, асабліва са з’яўленнем цікавасці да інтэлектуальных агентаў.

Зноскі

  1. Гэтым яна адрозніваецца ад тэорыі прыняцця рашэнняў
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·1949 год у навуцы
Катэгорыя·Тэорыя гульняў