wd wp Пошук:

Тэлефонная сувязь

Тэлефонная сувязь — перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; від электрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой адлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у электрычныя сігналы ў мікрафоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлефонных паведамленняў адбываецца па правадных, кабельных, радыёрэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі, камутацыя каналаў тэлефоннай сувязі (злучэнне і раз’яднанне абанентаў) — аўтаматычнае і ручным спосабамі на тэлефонных станцыях.

У Расіі гарадскія тэлефонныя станцыі пачалі дзейнічаць з 1882 года, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія тэлефоннай сувязі МінскСмалявічыБарысаў пабудавана ў 1908 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Тэлефанія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара