Тэданга́н (кар.: 대동강) — рака на поўначы Карэйскага паўвострава, у КНДР.
Даўжыня ракі 439 км. Плошча вадазбору 20 344[1] км². Рака бярэ пачатак на поўначы КНДР, цячэ пераважна па Заходне-Карэйскай раўніне і ўпадае у Заходне-Карэйскі заліў Жоўтага мора каля горада і порта Нампхо, утвараючы эстуарый. На рацэ ГЭС[3], гарады Пхеньян, Сунчхон. У вусці ракі пабудавана плаціна Заходняга мора, утвараючая вадасховішча ёмістасцю 3[3] млрд м³.
Рака суднаходная.