wd wp Пошук:

Заходне-Карэйскі заліў

Размяшчэнне Карэйскага заліва

Заходне-Карэйскі заліў, часта завецца проста Карэйскі заліў — заліў Жоўтага мора, абмываючы берагі Карэі і Кітая. З захаду аддзелены ад Бахайскага заліва Ляадунскім паўвостравам.

Большая частка заліва мае глыбіню менш за 50 м, у прыбярэжнай частцы размешчаны шырокія водмелі і скалістыя астравы. Прылівы паўсутачныя амплітудай каля 10 м.

У заліў ўпадае рака Ялуцзян, па якой праходзіць мяжа паміж Кітаем і КНДР — на правым беразе размяшчаецца кітайская правінцыя Ляанін, на левым — правінцыя КНДР Пхенан-Пукто.

Парты ў КНДР — Нампхо, Сіныйджу, у Кітаі — Даньдун, Далянь і Люйшунь.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Залівы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Жоўтае мора
Катэгорыя·Залівы Карэі
Катэгорыя·Залівы Кітая