wd wp Пошук:

Тэадор Геранім Абуховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абуховіч. Тэадор Геранім Абуховіч (польск.: Teodor Obuchowicz; 1642 — 14 красавіка 1707) — вялікалітоўскі пісьменнік-мемуарыст, дзяржаўны дзеяч, кашталян новагародскі (1700—1707).

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Абуховічаў герба «Ясенчык». Малодшы сын смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, брат Міхаіла Абуховіча.

У 1657—1669 гадах служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправаджаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро ў 1664 годзе. Пасля адрачэння караля ад трона ў 1669 годзе паехаў з ім у Францыю.

У 1670 годзе разам з Геранімам Сангушкам i групай каралеўскай шляхты вярнуўся морам, праз Гамбург, на радзіму, у радавы маёнтак Дорагава каля мястэчка Карэлічы (цяпер Гродзенская вобласць). У 1672 годзе ў шэрагах шляхецкага аналчэння накіраваўся ў ваенны паход супраць туркаў, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам 1673 года. У 1674 годзе здзейсніў паломніцтва ў Рым, вяртаючыся назад, наведаў Ларэта, Балонню i Вену. У 1672, 1678—1700 гадах на новагародскіх сойміках неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дзе выконваў розныя даручэнні. З 1679 года падкаморы новагародскі, з 1700 года — кашталян новагародскі, староста цырынскі.

Быў адзіным спадчыннікам радавых маёнткаў Ліпа i Дорагава Новагародскага ваяводства i Гарбавічы Мазырскага павета, трымаў у арэндзе Цырын.

Творчасць

У апошнія гады жыцця Абуховіч напісаў на польскай мове ўспаміны, у якіх расказаў пра найважнейшыя падзеі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, пра свае жыццё. Яго мемуары надрукаваны М. Балінскім у кнізе «Пстдрычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст. …» (Вільня, 1859).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мемуарысты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Кашталяны новагародскія
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Абуховічы
Катэгорыя·Падкаморыя новагародскія
Катэгорыя·Абуховічы
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1643 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты цырынскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1642 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Аўтары знакамітых дзённікаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1707 годзе