wd wp Пошук:

Тэадорус ван Гог

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам ван Гог.

Тэадорус ван Гог

Теодорус ван Гог (нідэрл.: Theodorus van Gogh, 1 мая 1857, Грот-Зюндэрт - 25 студзеня 1891, Утрэхт) — галандскі гандляр карцінамі. Малодшы брат сусветна вядомага мастака Вінцэнта ван Гога. Дзякуючы бесперапыннай фінансавай дапамозе брата, Вінцэнт ван Гог змог цалкам прысвяціць сябе жывапісу.

Біяграфія

Як і старэйшы брат Вінцэнт, Тэадорус ван Гог, больш вядомы як Тэа, нарадзіўся ў Грот-Зюндэрце, у правінцыі Брабант ў Нідэрландах. Бацькі Тэа: прыхадскі святар Тэадорус ван Гог і Ганна Карнелія Карбентус.

Праца

Дзякуючы роднасным сувязям і Вінсэнт і Тэа працавалі на парыжскую арт-дылерскую кампанію «Гупіль і Сі» (Goupil&Cie). Першым пачаў працаваць Вінцэнт, правёўшы некалькі гадоў у офісе ў Гаазе. Тэа прыступіў да працы ў Бруселі 1 студзеня 1873 года і быў самым малодшым супрацоўнікам фірмы. Пасля таго, як Вінцэнта перавялі ў Лондан, Тэа перайшоў на яго месца ў Гаагу, дзе хутка развіўся і стаў паспяховым арт-дылерам. Да 1884 яго перавялі ў Парыж, у галоўны офіс. Пачынаючы з зімы 1880-1881 года, Тэа пасылаў свайму брату прыналежнасці для малявання і грошы.

Асабістае жыццё

У Парыжы Тэа пазнаёміўся з Андрэ Банжэрам і яго сястрой Іаханай, з якой ажаніўся ў Амстэрдаме 17 красавіка 1889 года. Яны жылі ў Парыжы, калі 31 студзеня 1890 нарадзіўся іх сын Вінцэнт Вілем. 8 чэрвеня сям’я наведала Вінцэнта, які жыў у мястэчку Авер-сюр-Уаз непадалёк ад Парыжа.

Хвароба і смерць

27 ліпеня 1890 Вінцэнт застрэліўся ў Авер-сюр-Уаз. Магчыма, гэта адбылося з-за таго, што Вінцэнт не хацеў абцяжарваць брата, які ўтрымоўваў не толькі яго, але і жонку з дзіцем і састарэлую маці. Адмаўляючыся ад якой-небудзь медыцынскай дапамогі, Вінцэнт памёр праз два дні пасля таго, як стрэліў сабе ў сэрца. Тэа быў з ім. На наступны дзень ён напісаў пра гэта маці і сям’і і з’ехаў у Галандыю.

30 ліпеня 1890 года Тэа запаў у глыбокую дэпрэсію, з’явіліся прыкметы душэўнага разладу. У верасні таго ж года Тэа спрабаваў угаварыць галерэю Дзюрандам-Раяль зрабіць мемарыяльную рэтраспектыву работ Вінцэнта, але беспаспяхова. У Парыжы, пры дапамозе Эміля Бернарда, Тэа зрабіў у сваёй былой кватэры (сам ён пераехаў у суседнюю) пасмяротную выставу.

У кастрычніку, па просьбе Андры Банжэра, Тэа пагадзіўся легчы ў бальніцу Этуаль, дзе яму паставілі дыягназ “вострая маніякальная ўзбуджальнасць з маніяй велічы і прагрэсавальным агульным паралюшам». Па запыце жонкі, у лістападзе 1890 ён быў пераведзены ў «Медыцынскі інстытут псіхічнахворых» у Утрэхце. Тут ён памёр праз два месяцы ва ўзросце 33 гадоў ад ускладненняў апошняй стадыі сіфілісу.

Праз дваццаць пяць гадоў парэшткі Тэа ван Гога былі перавезены ў Францыю, і 8 красавіка 1914 абодва браты былі перапахаваныя побач адзін з адным на могілках Авер-сюр-Уаз.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Theo van Gogh — 2009.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  4. Find a Grave — 1995.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня
Катэгорыя·Вінцэнт ван Гог
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Брабанце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Арт-дылеры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Утрэхце
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах