wd wp Пошук:

Тыянептын

Тыянептын (Tianeptinum)
Хімічнае злучэнне
ІЮПАК (RS)- 7[(3-хлор-6,11-дыгідра-6-метылдыбенза[с, f][1,2]тыязепін-11-іл)аміна]гептанавай кіслоты S,S-дыяксід
Брута-
формула
C21H25ClN2O4S 
Мал.
маса
436,953 г/моль
CAS 66981-73-5
PubChem 68870
Класіфікацыя
Фарм.
група
антыдэпрэсанты
АТХ N06AX14
Фармакакінетыка
Метабалізм Печань
Перыяд паўвывядзення 2,5 гадзіны (2,5 ± 1,1 гад)[1]
Экскрэцыя Нырка[1]
Лекавыя формы
таблеткі пакрытыя абалонкай 12,5 мг
Спосаб увядзення
Oral
Гандлёвыя назвы
«Кааксіл»
Тыянептын

Тыянептын (англ.: Tianeptine) — атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўнага) дзеяння. Ужываецца ў выглядзе натрыевай солі. Вядомы пад гандлёвай маркай “кааксіл”.

Фармакакінетыка

Пасля прыёму ўнутр хутка і цалкам абсарбіруецца ў СКТ, раўнамерна размяркоўваецца ў арганізме. Біядасяжнасць 70-99%. Сувязь з бялкамі плазмы - каля 94%. Лёгка пранікае праз гістагематычныя бар’еры, уключаючы ГЭБ. Метабалізуецца ў печані шляхам бэта-акіслення і N-дэметыліравання. Выводзіцца ныркамі (8% у нязменным выглядзе). T ½ 2,5-3,5 ч. Пры ХПН, а таксама ў пацыентаў старэйшыя за 70 гадоў T ½ павялічваецца на 1 г. Пры пячоначнай недастатковасці фармакакінетыка істотна не змяняецца (нават пры наяўнасці цырозу печані ў хворых на хранічны алкагалізм).

Прызначэнне

Проціпаказанне

Гіперчуллівасць, дзіцячы ўзрост (да 15 гадоў), цяжарнасць, перыяд лактацыі.

Дазіроўка

Унутр, перад ежай, па 12.5 мг 3 разы на дзень. У пацыентаў старэйшых за 70 гадоў і пры выражанай ХПН - па 12.5 мг 2 разы ў суткі. У хворых на хранічны алкагалізм (з цырозам печані або без яго) карэкцыя рэжыму дазіроўкі не патрабуецца.

Наркатычныя ўласцівасці

Пры рэгулярным ужыванні ў дозах, якія перавышаюць рэкамендаваныя ўрачом, выклікае цяжкую лекавую залежнасць. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на дадзены момант занесены ў спіс ПКУ (прадметна-колькаснага ўліку) з прычыны злоўжывання ў якасці наркатычнага сродку.

Зноскі

  1. 1 2 Royer RJ, Albin H, Barrucand D, Salvadori-Failler C, Kamoun A (1988). “Pharmacokinetic and metabolic parameters of tianeptine in healthy volunteers and in populations with risk factors.”. Clinical Neuropharmacology 11 (Suppl 2): S90–6. PMID 3180120List of Library Holdings Worldwide
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Антыдэпрэсанты
Катэгорыя·Пералік ЖННЛС
Катэгорыя·Лекавыя сродкі паводле алфавіта