wd wp Пошук:

Туркменабат

Туркменабат (туркм. Türkmenabat) — горад у Туркменістане, адміністрацыйны цэнтр Лебапскага вілаята. Насельніцтва — 253 тыс. жыхароў (2009).

Геаграфія

Туркменабат размешчаны на левым беразе Амудар’і, за 470 км на паўночны ўсход ад Ашгабата (па дарозе 585 км).

Вузлавая чыгуначная станцыя.

Назва

Сучасная назва горада — Туркменабат.

Старажытная назва горада — Амуль. З канца XV стагоддзя да 1924 года, а таксама з 1927 па 1940 гады горад быў вядомы як Чарджуй (ад перс. چهارجوی — «чатыры каналы»). У 1924—1927 гадах горад насіў назву Ленінск (Ленінск-Туркменскі) у гонар У. І. Леніна (Ульянава), затым Чарджоу. У 1992—1999 гадах горад называўся Чарджэў (туркм. Çärjew, Чәрҗев).

Славутасці

Гарадзішча Амуль-Чарджуй на ўскраіне сучаснага Туркменабата. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Туркменабада, у Каракумах, размешчаны Репетэкскі запаведнік.

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Туркменабат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Туркменістана