wd wp Пошук:

Леанід Віктаравіч Глухоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глухоўскі. Леанід Віктаравіч Глухоўскі (нар. 6 лістапада 1961, Чарджоу, Туркменістан) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 лістапада 1961 года ў горадзе Чарджоу (Туркменістан).

Скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1986), юрыст-прававед, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000), спецыяліст па міжнародным праве.

У 1986—1990 гадах працаваў следчым Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У 1990—1993 гадах — намеснік начальніка Савецкага раённага аддзела ўнутраных спраў г. Гомеля. У 1994—1996 гадах — намеснік начальніка следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

10 снежня 1995 года абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання па Гомельскай-Палескай выбарчай акрузе № 81[2].

У 1997—1999 гадах — намеснік начальніка следчага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1999 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, узначальвае міжведамасную камісію па звароце банкаўскіх крэдытаў, па праверцы ўзаемазалікаў за энергарэсурсы, праводжаных суб’ектамі гаспадарання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2000 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Гомельскай-Прамысловай выбарчай акругі № 37, член Камісіі па заканадаўстве (1996—2000), Камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці (з 2000).

13 лютага 2004 года ўказам прэзідэнта № 82 прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання.

6 студзеня 2005 года ўказам прэзідэнта № 7 прыпыненая служба ў органах унутраных спраў у сувязі з абраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі (месца заняў Сяргей Гурэеў).

Член дэпутацкай групы «Сябры Балгарыі».

Апынуўся замешчаны ў гучным карупцыйным скандале, звязаным з незаконным вылучэннем зямельных участкаў у Мінскім раёне[3].

Чыны і званні

Палкоўнік міліцыі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, шасцю медалямі.

Сям’я

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 93. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2016. Праверана 3 чэрвеня 2020.
  3. interfax.by, Чистка рядов у силовиков Архівавана 7 снежня 2008. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туркменабаце