Алег Сяргеевіч Цернавой (нар. 12 верасня 1933, Чарджуй, Туркменістан) — беларускі вучоны-філосаф, аўтар прац па праблемах сацыяльнай філасофіі, этыкі, палітычнай сістэмы грамадства, методыкі выкладання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (1957).
Пасля сканчэння інстытута працаваў у Міністэрстве замежных спраў БССР. З 1961 працаваў у БДПУ.