wd wp Пошук:

Сеткакрылыя

Сеткакры́лыя[1] (Neuroptera) — атрад насякомых.

Вядома каля 5 тыс. відаў. Даўжыня цела 1—3 см, размах крылаў да 12 см. Цела тонкае, светла-зялёнае, чорнае і інш. Крылаў дзве пары, звычайна аднолькавых, празрыстых сеткавых (адсюль назва). Ротавы апарат грызучага тыпу. Ногі тонкія, хадзільныя, з 5-членікавымі лапкамі, у некаторых відаў пярэднія — капальныя.

Адзначаны з пермскага перыяду. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі найбольш сустракаюцца прадстаўнікі сямействаў залатавочак (Chrysopidae) і мурашыных ільвоў (Myrmeleontidae). Кормяцца тлёй, какцыдамі і іншымі насякомымі, шкоднымі для сельскай і лясной гаспадарак.

Развіццё з поўным ператварэннем. У лічынак сківіцы ўтвараюць смактальныя трубкі. Многім з іх уласціва пазакішэчнае страваванне (у цела ахвяры ўводзяць стрававальныя ферменты, потым высмоктваюць ператраўленую ежу).

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сеткакрылыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта