wd wp Пошук:

Трудовая смена

«Трудовая смена» — газета ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1980 года.

Гісторыя

У канцы 1970-х гадоў колькасць работнікаў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» складала больш за 7 тысяч чалавек. Штомесячная насценная газета «За камуністычны труд» не магла ў поўнай меры адлюстроўваць усе падзеі, што адбываліся ў калектыве прадпрыемства. Таму кіраўніцтва неаднаразова хадайнічала ў вышэйшыя дзяржаўныя і партыйныя інстанцыі аб заснаванні шматтыражнай газеты прадпрыемства.

Газета заснавана загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю № 200 ад 24 верасня 1979 года «Аб выданні шматтыражнай газеты» з 1 студзеня 1980 года. Загадам таксама ўсталёўвалася, што газета будзе выхадзіць на 4 палосах палавіннага фармату, перыядычнасцю 1 раз у тыдзень. 10 студзеня 1980 года працаўнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно» атрымалі першы нумар газеты. На падставе загаду ў штаце газеты з’явіліся першыя супрацоўнікі: рэдактар Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў і карэспандэнт Арсень Яфімавіч Войтаў[1].

Рэдактары

Зноскі

  1. Трудовая смена, газета. Полацкі раён, г. Полацк
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1980 год у Беларусі
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Культура Полацка
Газеты Беларусі
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1980 годзе
Газеты на рускай мове
Газеты паводле алфавіта