Трасня́нскі раён (руск.: Троснянский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Арлоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Трасна.
Траснянскі раён мяжуе з Кромскім, Глазуноўскім і Дзмітроўскім раёнамі, а таксама з Курскай вобласцю. Плошча раёна складае 769,65 км².
Траснянскі раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР.