wd wp Пошук:

Транзіт Венеры

«Транзіт Венеры» (фр.: Passage de Vénus) — серыя чорна-белых фотаздымкаў праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1874 годзе[en]. Хронафатаграфічная[en] серыя з 48 здымкаў была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера»[1][2].

«Транзіт Венеры» з’яўляецца самым старым фільмам у буйнейшай базе даных пра кінематограф у інтэрнэце — Internet Movie Database[3].

Гісторыя стварэння

Французскі астраном П’ер Жансэн[fr] найболей вядомы тым, што ў 1868 годзе падчас назіранняў поўнага сонечнага зацьмення ў Індыі пры дапамозе спектраскопа ў спектры сонечнага выпраменьвання (незалежна ад Джозефа Лок’ера[en]) выявіў новую ярка-жоўтую спектральную лінію, якую нельга было аднесці ні да аднаго з вядомых да таго часу хімічных элементаў. Пасля гэтаму новаадкрытаму элементу было дадзена імя гелій.[4] Пазней Жансэн стаў дырэктарам Медонскай абсерваторыі і актыўна ўжываў для астранамічных назіранняў фатаграфію, якую ён называў «зрокам вучонага».

Фатаграфічны рэвальвер

Для сваіх даследаванняў Жансэн выкарыстоўваў фатаграфічны рэвальвер (фр.: Revolver astronomique), які быў створаны пры дапамозе французскага вынаходніка Антуана Рэдзье (фр.: Antoine Redier).

Фільм

«Транзіт Венеры» (1874)

Зноскі

  1. Jean-François Doucet.. La “photographie du temps” avant le cinéma — Novum Corpus(фр.) . jf-doucet.com (13 красавіка 2011). Праверана 1 снежня 2019.
  2. The 1874 Transit of Venus Observed in Japan by the French, and Associated Relics(англ.) . adsabs.harvard.edu. Праверана 1 снежня 2019.
  3. Earliest Film Experiments (1874-1894)(англ.) . IMDb. Праверана 1 снежня 2019.
  4. Три открытия и три ошибки, рожденные солнечными затмениями(руск.) . naukatehnika.com. Праверана 27 лістапада 2019.

Знешнія спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кароткаметражныя фільмы
Катэгорыя·Гісторыя кіно
Катэгорыя·Нямыя фільмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы Францыі
Катэгорыя·Чорна-белыя фільмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дакументальныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы пра Венеру
Катэгорыя·Фільмы 1874 года
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P18 у Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1874 годзе