Торыі Кіёнага (яп. 鳥居清長, 1752—1815) — японскі мастак, майстар перыяду росквіту укіё-э з дынастыі Торыі.
Пра жыццё Торыі Кіянагі засталося мала звестак. Яго сапраўднае імя — Сэкі (Сэкігуці) Сінсукэ (Ісібэй). Кіёнага нарадзіўся ў горадзе Урага ў сям’і кнігагандляра па імені Сіракоя Ісібэй, вучыўся ў Эда ў Торыі Кіёміцу, пасля смерці якога стаў кіраўніком школы Торыі.
У працяг традыцыі дынастыі Торыі Кіёнага пачынаў з жанру тэатральнай гравюры якуся-э, аднак знакаміты ён працамі ў жанры бідзінга. Часта яны ўяўляюць сабой дыпціхі і трыпціхі. Сюжэтамі служылі святочныя працэсіі, прагулкі, пікнікі. Кіёнага дэталёва прапрацоўваў выявы фону, навакольнага герояў інтэр’ера, выкарыстоўваў прыёмы заходняга мастацтва ў адлюстраванні прасторы і святла.
Торыі Кіёнага належыць вялікая колькасць работ, у асноўным — каляровых станковых гравюр (звыш 1000) і каля 120 ілюстраваных кніг. Вылучаюцца такія серыі работ мастака, як «Спаборніцтвы модных прыгажунь з вясёлых кварталаў», «12 партрэтаў паўднёвых прыгажунь», «10 відаў чайных крам» і іншыя. Яго стыль, які адрозніваецца яснасцю і прастатой малюнка, насычаным колерам, рэалістычнасцю малюнка аказаў уплыў на розных майстроў укіё-э, такіх як Утагава Тоёкуні, Кацусіка Хокусай, Тэбунсай Эйсі, Кітагава Утамара.