wd wp Пошук:

Укіё-э

Паўднёвы вецер. Ясны дзень (Чырвоная Фудзі) — гравюра з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі»
Тасюсай Сяраку, акцёр тэатра кабукі Атані Анідзі ў ролі служкі Эдахея, 1794 год

Укіё-э — кірунак у выяўленчым мастацтве Японіі, які атрымаў развіццё з перыяду Эда. Слова укіё, літаральнае перакладаецца як «свет, які плыве», з’яўляецца амафонам да будысцкага тэрміну «свет смутку», але запісваецца іншымі іерогліфамі.

Гравюры ў стылі укіё-э - асноўны від ксілаграфіі ў Японіі. Гэтая форма мастацтва стала папулярнай ў гарадской культуры Эда (сучасны Токіа) ў другой палове XVII стагоддзя.

Заснавальнікам укіё-э лічыцца японскі жывапісец і графік Хісікава Маранобу.

Першапачаткова гравюры былі чорна-белымі — выкарыстоўвалася толькі туш, з пачатку XVIII стагоддзя некаторыя працы затым размалёўвалі ўручную з дапамогай пэндзля. У XVIII стагоддзі Судзукі Харунобу ўкараніў тэхніку шматколернага друку для вырабу нісікі-э («парчовыя малюнкі»).

Гравюры укіё-э былі даступныя па цане з-за магчымасці іх масавай вытворчасці. Яны прызначаліся ў асноўным для гарадскіх жыхароў, якія не маглі дазволіць сабе выдаткаваць грошы на карціны.

Для укіё-э характэрныя карціны штодзённага жыцця, сугучныя гарадской літаратуры гэтага перыяду. На гравюрах маляваліся гейшы, барцы сумо і папулярныя акцёры тэатра кабукі (якуся-э). Пазней стала папулярнай пейзажная гравюра.

Мастакі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва Японіі
Катэгорыя·Укіё-э
Катэгорыя·Эстамп