Кітагава Утамара (1753, Кавагоэ, Японія — 1806) — японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з найзначнейшых прадстаўнікоў укіё-э.
Працаваў у Эда.
Творчую дзейнасць пачаў з твораў характару натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пасля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (выявы прыгажунь). Плаўнай, цякучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на лістах вялікага фармату з прымяненнем слюдзянога парашку, што надавала эфект серабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жаночых характараў», пачатак 1790-х). Адметныя рысамі ідэалізацыі, вобразы жанчын разам з тым не пазбаўлены жыццёвай верагоднасці, што асабліва выявілася ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я).
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кітагава Утамара