wd wp Пошук:

Торбачнік пранізаналісты

Торбачнік пранізаналісты[3] (Thlaspi perfoliatum) — від аднагадовых травяністых раслін роду Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Экалогія і распаўсюджанне

Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе, на Блізкім Усходзе і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, Перадкаўказзі і Алтайскім краі.[4]

Расце на камяністых схілах, скалах, у дарог, на лугах, сярод кустоў.

Батанічнае апісанне

Сцябло звычайна галінастае, голае, шыза-зяленае, вышынёй 5-35 см.

Лісце цэльнакрайняе або невыразна-зубчастае; прыкаранёвае чарашковае, зваротна-авальнае; сцяблае — даўгавата-авальнае, сцеблаабдымнае.

Пялёсткі даўгаватыя, даўжынёй 2,5—3 мм.

Стручкі зваротна-сэрцападобныя, даўжынёй 6-7 мм, шырынёй 4,5—6 мм, гнёзды 2-4-насенныя. Насенне карычневае, даўжынёй каля 1,25 мм, шырынёй да 1 мм.

Класіфікацыя

Прадстаўнікі

У рамках віду вылучаюць некалькі падвідаў:

Таксанамічнае становішча

Від Торбачнік пранізаналісты ўваходзіць у род Торбачнік (Thlaspi) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).

  яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ каля 70 відаў
       
  парадак Капустакветныя     род Торбачнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Капуставыя     від Торбачнік палявы
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II)   яшчэ мноства родаў, у тым ліку Свірэпа, Капуста  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Торбачнік
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі