.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} То́маш Гу́бачан (славацк.: Tomáš Hubočan; нар. 17 верасня 1985, Жыліна, Чэхаславакія) — славацкі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Карміятыса» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.
Выступаў за клуб «Жыліна». Толькі з 2006 года стаў іграком асноўнага складу славацкай каманды. 11 лютага 2008 года падпісаў трохгадовы кантракт з санкт-пецябургскім “«Зенітам», сума трансферу склала 3,8 млн еўра. Томаш быў запатрабаваны «Зенітам» пасля таго як іншы славацкі ігрок Марцін Шкртэл з’ехаў у англійскі «Ліверпул». Акрамя расійскага клуба шэраг каманд з Германіі цікавіліся футбалістам. З цягам часу Губачан стаў адным з асноўных ігракоў клуба.
Пасля таго, як пазіцыю галоўнага трэнера «Зеніта» заняў партугальскі спецыяліст Андрэ Вілаш-Боаш, Губачан страціў месца ў асноўным складзе. 29 жніўня 2014 года футбаліст перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[4].
У ліпені 2016 года, пасля вылету «Дынама» ў ФНЛ, стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[5]. У верасні 2017 года на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Трабзанспора». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў Марсель, аднак у сезоне 2018/19 толькі двойчы згуляў за асноўную каманду ў Лізе 1, часцей выступаў за рэзервовую каманду ў чацвёртым дывізіёне. У чэрвені 2019 года пакінуў «Алімпік» у якасці свабонага агента.
У верасні 2019 года перайшоў у кіпрскі клуб «Амонія», а ў ліпені 2022 года стаў іграком «Карміятысы».
У складзе нацыянальнай зборнай Славакіі дэбютаваў 21 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына.
«Жыліна»:
«Зеніт»:
«Амонія»: