wd wp Пошук:

Тодар Куніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куніцкі. Тодар Куніцкі (14 мая 1899, в. Повязынь каля Маладзечна — 5 сакавіка 1985, Гданьск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.

У маі 1931 года прыняты ў БІГіК разам з Браніславам Туронкам[1].

У 1933 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, працаваў урачом на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы. 3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Указ № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Указа, «усе кнігі» Тодара Куніцкага прадугледжвалася «спальваць»[2].

У час Другой сусветнай вайны — у Вільні. Пасля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў урачом у Гданьску, дзе і памёр.

Беларускі даследчык гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсці старую (яшчэ XIX стагоддзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — некаторыя фотакарткі і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастаком[3].

Зноскі

  1. А. Ф. Вашкевіч. Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (1921—1939 гг.) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  2. Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
  3. Алесь Пашкевіч. Галасы забытых людзей // Arche 10-2006

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Гданьску
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта