wd wp Пошук:

Таццяна Мікалаеўна Сафроненка

Таццяна Мікалаеўна Сафроненка (нар. 24 лютага 1954, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Армавірскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і сусветнай мастацкай культуры). Працоўную дзейнасць пачала сакратаром Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» у горадзе Мінску. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працавала інжынерам планавага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мінскага гарвыканкама, рабочай дыспетчарскай службы Мінскага вытворчага аб’яднання «Праца», загадчыкам аддзела Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі БССР. Была дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Таня» ў горадзе Мінску, намеснікам дырэктара Магілёўскага акцыянернага таварыства «Стужка», камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Корпак Инвест» у горадзе Мінску, камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Табак Инвест». Займала пасады начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белдзяржхарчпрам», намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Дрожджавы камбінат» у горадзе Мінску, дырэктара кансультацыйна-адукацыйнай установы «Цэнтр сацыяльнай падтрымкі» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды

Узнагароджана юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

  1. САФРОНЕНКО ТАТЬЯНА НИКОЛАЕВНА Архівавана 1 верасня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў