wd wp Пошук:

Тармазное выпрамяненне

Тармазно́е выпрамяне́нне — электрамагнітнае выпрамяненне, якое ўзнікае пры рассеянні (тармажэнні) зараджаных часціц у электрычным полі.

Інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення паводле класічнай электрадынамікі прапарцыянальная квадрату паскарэння часціцы, якое адваротна прапарцыянальнае яе масе. Таму інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення электронаў у мільёны разоў большая за інтэнсіўнасць тармазнога выпрамянення пратонаў.

Спектр тармазнога выпрамянення неперарыўны і абрываецца пры найбольшай магчымай энергіі, роўнай пачатковай энергіі электрона.

Тармазное рэнтгенаўскае і гама-выпрамяненне, вылучаныя хуткімі электронамі пры іх рассеянні ў электрычным полі атамных ядраў і электронаў у рэчыве, выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, у даследаваннях па біялогіі, хіміі і фізіцы.

Часам да тармазнога выпрамянення адносяць магнітатармазное выпрамяненне рэлятывісцкіх зараджаных часціц, якія рухаюцца ў макраскапічных магнітных палях паскаральнікаў (гл. сінхратроннае выпрамяненне).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Электрамагнітнае выпраменьванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Фізіка плазмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара