wd wp Пошук:

Таніт

Тані́т - фінікійская багіня месяцу, заступніца Карфагена.

Шанаванне

Паходжанне культу і імя Таніт застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яны былі запазычаны карфагенянамі ў бербераў Паўночнай Афрыкі, іншыя сцвярджаюць, што Таніт - старадаўняя фінікійская багіня, і яе імя перакладаецца як “тая, хто аплаквае”. У антычных тэкстах яе называлі тварам Баала, дамай Карфагена. У гэтым горадзе будавалі прысвечаныя ёй храмы. Сведчанні шанавання Таніт знойдзены ў Ліване, Ізраілі, а таксама ў Гібралтары, на Сіцыліі, Мальце, Ібіцы і ў іншых месцах Заходняга Міжземнамор’я.

У міфалогіі Таніт звязвалася з месяцам, зоркамі, вадою, каханнем, пладавітасцю. Існаваў звычай прынясення ёй у ахвяру малых дзяцей.

Рымляне называлі Таніт Цэлестай і атаясамлялі з Юнонай Люцынай, заступніцай родаў і малых дзяцей.

Сімвалы

У Таніт меўся канкрэтны, добра пазнаваемы сімвал - трохкутнік, прамая лінія і акружнасць над ім. Звычайна гэта тлумачыцца як жаночая постаць у шырокай сукенцы з разведзенымі ў бакі рукамі. Акрамя таго, выявы багіні суправаджаліся сімваламі месяцу, вады, рыб і драпежных птушак.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багі неба і надвор’я
Катэгорыя·Фінікійская міфалогія
Катэгорыя·Антычная міфалогія
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Вярхоўныя багі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта