wd wp Пошук:

Тайлер Бэйтс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэйтс.

Тайлер Бэйтс (англ.: Tyler Bates) (нар. у Лос-Анджэлес) — амерыканскі музычны прадзюсар і кампазітар.

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе, потым разам з сям’ёй пераехаў у Чыкага[3]. У 1993 годзе вярнуўся ў Лос-Анджэлес і разам з спявачкай Лізай Папіна (Lisa Papineau) заснаваў музычную групу пад назвай «Pet». Падпісаўшы кантракт з Atlantic Records, яны гастралявалі па ЗША з такімі групамі як Limp Bizkit, Blink 182, Helmet, а таксама запісалі сінгл для саўндтрэка да кінастужкі «Крумкач 2: Горад анёлаў», што разыйшоўся мільённым накладам. Бэйтс іграў на гітары на запісе «Vas» і «Beastie Boys». З 1997 года асноўным кірункам працы Бэйтса стала напісанне музыкі для кінастужак.

У 2014 годзе ўвайшоў у склад групы Marilyn Manson у якасці сола-гітарыста. З’яўляецца аўтарам музыкі і прадусарам альбомаў The Pale Emperor (2015) і Heaven Upside Down (2017).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135022924 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2019.
  3. http://www.boulderweekly.com/entertainment/hell-tyler-bates/
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1965 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных