wd wp Пошук:

Beastie Boys

«Beastie Boys» — амерыканскі рэп-рок-гурт, утвораны ў 1979 годзе ў Брукліне, Нью-Ёрк. Сфармавны склад групы: Mike D (вакал, ударныя), MCA (вакал, бас; пам. 2012) і Ad-Rock (вакал, гітара). За 35 гадоў свайго існавання гурт стаў адным з самых вядомых і доўгажывучых хіп-хоп-гуртоў у свеце. «Beastie Boys» выпусцілі 8 студыйных альбомаў, прадалі звыш 40 мільёнаў копій па ўсім свеце, былі ўзнагароджаны трыма прэміямі «Грэмі» і мелі поспех у крытыкаў. «Rolling Stone» змясціў гурт на 77-е месца ў спісе «100 найвялікшых музыкаў за ўвесь час», а 14 красавіка 2012 года гурт быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола
Катэгорыя·Пераможцы MTV Video Music Awards
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Выканаўцы Capitol Records
Катэгорыя·Рок-гурты ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»