wd wp Пошук:

Тайванскі праліў

Тайванскі праліў

Тайванскі праліў (кіт.: 臺灣海峽), раней зваўся Фармозскі праліў — праліў паміж усходнім берагам мацерыка Азіі і востравам Тайвань.

Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Гаасюн, Фучжоу і Сямынь.

Геаграфія

Тайванскі праліў злучае Паўднёва-Кітайскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва складае каля 400 км, шырыня — 130—380 км. Найменшая глыбіня на фарватары — 60 м, максімальная — да 1773 м. У зімовы перыяд цячэнне ў праліве (хуткасць каля 1 км/г) накіравана на поўдзень-захад, улетку — на паўночны ўсход. Моцна выяўлены прыліўныя эфекты — у паўночнай частцы да 7,5 м. Хуткасць прыліўных цячэнняў даходзіць да 6,5 км/г.

Мацерыковы бераг праліва зрэзаны залівамі са мноствам астравоў, з тайванскага боку бераг роўны. У паўднёвай частцы праліва размешчаны архіпелаг Пэнху.

Тунэль

Бухта Сямыні.

Кітайскі ўрад распрацаваў план будаўніцтва транспартнага тунэля пад пралівам, які злучыць гарады Фучжоу і Тайбэй. У залежнасці ад месца будаўніцтва тунэля, яго даўжыня складзе ад 127 да 207 км, прычым незалежна ад канчатковага варыянту, гэта будзе самы доўгі падводны чыгуначны тунэль у свеце[1][2].

Цікавыя факты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вучоныя Кітая распрацавалі план будаўніцтва транспартнага тунэля пад Тайванскім пралівам(недаступная спасылка)
  2. Undersea tunnel planned to link mainland to Taiwan (05/13/05)
  3. Стужка навін «РІА Навіны» — Рэкорды — Група плыўцоў збіраецца ўпершыню пераплысці Тайванскі праліў(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пралівы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пралівы Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі