wd wp Пошук:

Гаасюн

Гаасюн — горад на паўднёвым захадзе Тайваня. Трэці па велічыні горад на востраве з насельніцтвам каля 2,77 млн чалавек. Буйны порт і прамысловы цэнтр. Плошча горада — 3000 км².

Эканоміка

Гаасюнскі заліў

Гаасюн з’яўляецца важным портам і буйным прамысловым цэнтрам. Індустрыяльны парк Лінхай плошчай 2200 га, размешчаны на ўзбярэжжы і пабудаваны ў сярэдзіне 1970-х гадоў, уключае ў сябе сталеліцейны і суднабудаўнічы заводы, нафтахімічны комплекс і прадпрыемствы іншых галін прамысловасці. У горадзе ёсць таксама нафтаперапрацоўчы завод, развіта вытворчасць алюмінію, цэменту, угнаенняў, цукру, цэглы, чарапіцы, паперы і інш. Мае месца кансервавая прамысловасць, якая ўключае перапрацоўку рыбы і садавіны.

Зноскі

  1. https://www.stat.gov.tw/ct.asp?mp=4&xItem=47698&ctNode=549

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Тайваня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных